BE RU EN

У Слоніме гарэў гарадскі рынак

  • 26.05.2016, 10:41

Пажар пачаўся ў сераду ўдзень, але прадпрымальнікаў на рынку не было.

На рынку ў Слоніме адбыўся пажар, паведамілі БелТА ў Міністэрстве надзвычайных сітуацый Беларусі. Інцыдэнт адбыўся 25 траўня а 15.30 на вуліцы Школьнай.

Інфармацыя аб узгаранні паступіла ад відавочцаў. Калі ратавальнікі прыбылі на месца выкліку, адкрыта гарэла гандлёвая палатка, франтон і сцяна крамы, а таксама ўцяпляльнік гандлёвага павільёна.

Полымя ўдалося аператыўна патушыць. У выніку агонь знішчыў брызентавае пакрыццё палаткі, дзве лядоўні і стэлаж, а таксама пашкодзіў сцены, вокны і тавар. У краме па суседстве згарэў франтон, сцяна і дах.

Ніхто з людзей не пацярпеў, бо ў момант ўзнікнення пажару рынак не працаваў. Прычына таго, што адбылося высвятляецца. Адна з версій - неасцярожнае абыходжанне з агнём.

ФОТА: МНС
ФОТА: МНС
ФОТА: МНС
ФОТА: МНС

Апошнія навіны