BE RU EN

БЧ надзіць пасажыраў зніжкамі

  • 25.05.2016, 21:58

Беларуская чыгунка ўводзіць сістэму збавак і набавак пры куплі квіткоў на цягнік Менск - Рыга.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе БЧ.

З 1 чэрвеня і да канца гэтага года Беларуская чыгунка паводле ўзгаднення з ДАТ «Латвійская чыгунка» на цягнік міжнародных ліній № 88/87 Менск-Рыга ўводзіць гнуткі графік змены кошту праезду ў каляндарных перыядах.

У гэты перыяд будуць дзейнічаць збаўкі і набаўка да агульнага кошту праезду індывідуальных пасажыраў ва ўсіх катэгорыях вагонаў у залежнасці ад тэрмінаў продажу (глыбіні продажу) праязных дакументаў (квіткоў):

- Зніжка 15% - пры ўмове продажу праязных дакументаў у перыядзе ад 45 да 31 дня да адпраўлення цягніка;

- Зніжка 10% - пры ўмове продажу праязных дакументаў у перыяд ад 30 да 21 дня да адпраўлення цягніка;

- Зніжка 0% - пры ўмове продажу праязных дакументаў у перыяд ад 20 да 11 дзён да адпраўлення цягніка;

- Надбаўка 5% - пры ўмове продажу праязных дакументаў за 10 дзён і менш да адпраўлення цягніка.

Таксама пры праездзе ў плацкартных вагонах на бакавых месцах дзейнічае зніжка 10% з улікам каляндарных перыядаў змены кошту праезду.

Падрабязная інфармацыя змешчаная на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by (Паслугі пасажырам/Інфармацыйныя сэрвісы/Спецыяльныя тарыфы ў 2016 годзе).

Апошнія навіны