BE RU EN

Максім Мірны і Трыт Хуэй выйшлі ў другое кола «Ралан Гарос»

  • 25.05.2016, 18:42

Беларус Максім Мірны і філіпінец Трыт Хуэй прабіліся ў другое кола парнага разраду «Ралан Гарос».

У стартавым матчы інтэрнацыянальны дуэт справіўся з італьянцамі Фабіё Фаньіні і Андрэасам Сэпі - 6:7, 7:6, 6:1. У наступным раўндзе Мірны і Хуэй згуляюць з літоўцам Рычардасам Беранкісам і чэхам Лукашам Расолам, паведамляе "Прессбол".

Максім Мірны (Беларусь)/Трыт Хуэй (Філіпіны) - Фабіа Фаньіні/Андрэас Сепі (абодва - Італія) - 6:7, 7:6, 6:1

Апошнія навіны