BE RU EN

Вячаслава Касінерава асудзілі за акцыю салідарнасці з антыфашыстамі

  • 25.05.2016, 18:05

Вынесена пастанова аб пакаранні штрафам сумаю 30 базавых велічынь - 6 300 000 рублёў ($320).

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 25 траўня працягнецца разгляд адміністрацыйнай справы актывіста «пошуг» і фігуранта «справы графіцістаў» Вячаслава Касінерава. У першы дзень судовага паседжання 26 красавіка суддзя Вікторыя Шабуня прыняла пастанову адправіць пратакол правапарушэння на дапрацоўку, бо ў ім выявілася шмат недакладнасцяў, і блытаніна з часам учынення правапарушэння, паведамляе ПЦ «Вясна».

Касінерава абвінавачвалі паводле артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якое адбылося 8 красавіка каля будынка Упраўлення Следчага камітэта горада Менска.

Тады некалькі юнакоў правялі акцыю ў падтрымку арыштаваных антыфашыстаў, вывесіўшы расцяжку «Лапы прэч ад антыфашыстаў» і запальваючы фаеры.

Сведкамі выступалі супрацоўнікі міліцыі Бохан і яго сябар Баёк, якія ехалі на аўтамабілі і заўважылі, што нехта вешае расцяжку на агароджу. Яны і затрымалі Касінерава.

Вынесена пастанова аб пакаранні штрафам сумаю 30 базавых велічынь - 6 300 000 рублёў ($320).

Апошнія навіны