BE RU EN

Хацкевіч: Надышоў час параўнаць, добра менскаму «Дынама» без Чыжа ці не

  • 25.05.2016, 17:59

Праблемы футбольнага клуба «Дынама» (Менск) звязаныя з тым, што там няма кіраўніка.

Пра гэта заявіў галоўны трэнер беларускай нацыянальнай каманды Аляксандр Хацкевіч, паведамляе БелаПАН.

«У «Дынама» цяжкая сітуацыя ў плане таго, што няма Чыжа. Настаў час, калі можна параўнаць, з ім добра ці дрэнна. Думаю, час рассудзіць і ўсё наладзіцца», - сказаў Аляксандр Хацкевіч на прэс-канферэнцыі 25 траўня.

Хацкевіч выступаў за менскае «Дынама» ў 1992-1996 гадах. У 2007 годзе быў гульцом і трэнерам каманды.

Старшыня назіральнай рады клуба, генеральны дырэктар ТАА «Трайпл» Юры Чыж і яшчэ пяць службовых асоб кампаніі былі затрыманыя 11 сакавіка гэтага года. Усім выстаўленыя абвінавачванні ва ўчыненні злачынства паводле ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва значнай суме), усе знаходзяцца пад вартай.

12 траўня старшыня КДБ Валерый Вакульчык паведаміў, што Чыж застанецца ў зняволенні. Паводле ягоных слоў, падстаў выпусціць бізнэсоўца пад падпіску аб нявыездзе няма.

22 траўня стала вядома, што назіральную раду «Дынама» ўзначаліў сын Чыжа Сяргей.

Апошнія навіны