BE RU EN

Пілот «Формулы-1» забіў прыгожы гол у матчы зорак гоншчыкаў супраць зорак шоў-бізнэсу

  • 25.05.2016, 16:21

Фернанда Алонса быў капітанам каманды гоншчыкаў, якая перамагла каманду зорак з лікам 3:1.

Гоншчык «Формулы-1» Фернанда Алонса, які выступае за каманду «Макларэн», умее не толькі пілатаваць хуткасныя баліды, але і закручваць неімаверныя галы ў «дзявяткі» не горш за прафесійных футбалістаў.

Гішпанец браў удзел у традыцыйным футбольным матчы перад Гран-пры Манака. І паказаў сапраўдны клас, зухавата папаўшы ў блізкую дзявятку, паведамляе tut.by.

Алонса быў капітанам каманды гоншчыкаў, якая перамагла каманду зорак з лікам 3:1. Камандай зорак кіраваў галоўны трэнер «Лестэра» Клаўдыё Раньеры.

У складзе пілотаў «Формулы-1» згулялі былыя зоркі нацыянальнай каманды Францыі Эмануэль Пеці і Вільям Галас. Гран-пры Манака пройдзе з 26 да 29 траўня.

Апошнія навіны