BE RU EN

Парашэнка: Мы прадоўжым барацьбу за вызваленне ўсіх украінскіх закладнікаў

  • 25.05.2016, 15:58

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка павіншаваў Надзею Саўчанку з вяртаннем ва Украіну.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка напісаў у Facebook, паведамляе charter97.org.

«Наша Надзя ўжо на ўкраінскай зямлі. Рады асабіста павіншаваць яе з вяртаннем!

Віншую ўкраінцаў і ўвесь свет з нашай Перамогай!

Дзякуй Богу, на гэты раз усё атрымалася», - сказана ў паведамленні.

Парашэнка дадаў, што прадоўжыць барацьбу за вызваленне ўсіх украінскіх закладнікаў.

«Дзякуй усім на свеце, хто дапамагаў мне ў гэтай сённяшняй перамозе. Доўгія 709 дзён палону нарэшце скончыліся», - падсумаваў ён.

Апошнія навіны