BE RU EN

Азербайджанскую журналістку Хадзіджу Ісмаілаву вызвалілі

  • 25.05.2016, 15:36

Вярхоўны суд Азербайджана вынес пастанову аб умоўна-датэрміновым вызваленні палітычнай зняволенай.

Сёння суд у Баку падчас разгляду апеляцыі азербайджанскай журналісткі Хадзіджы Ісмаілавай, прыняў пастанову вызваліць яе, паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаем, Хадзіджа Ісмаілава вядомая як аўтарка серыі журналісцкіх даследаванняў, якія выкрывалі карупцыю ў колах улады і шматлікія парушэнні правоў чалавека ў Азербайджане. 1 верасня 2015 года Бакінскі суд прыгаварыў Хадзіджу Ісмаілаву да 7,5 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Журналістку абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, крадзяжы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і злоўжыванні службовым становішчам.

Апошнія навіны