BE RU EN

Відэафакт: Вікторыя Азаранка гуляе нягледзячы на боль у калене

  • 25.05.2016, 12:50

Вікторыя Азаранка не змагла давесці да канца матч з італьянкай Карын Кнап на турніры вялікага шлема «Ралан Гарос» у Парыжы праз траўму калена.

Беларуска выйшла на корт з траўмаваным каленам, але цярпела боль да трэцяга сэта. Азаранка нават брала медыцынскі перапынак, але ў выніку спыніла гульню пры ліку 3: 6, 7: 6, 0: 4.

На відэа бачна, што Азаранка скача па корце на адной назе, каб адбіць мяч. А потым, стрымліваючы слёзы, працягвае гульню, паведамляе «Еўрарадыё».

Апошнія навіны