BE RU EN

Былы дырэктар «Белтэхэкспарту» прадае зброю ў Іарданію

  • 25.05.2016, 12:59

Кампанія «ЦНІП» Ігара Семерыкова ўзбройвае іарданскі спецназ.

Беларуская кампанія «ЦНІП», якую ўзначальвае былы гендырэктар «Белтэхэкспарту» Ігар Семярыкоў, у кааперацыі з расейцамі распрацаваў мабільны гранатамёт-«Базука» для іарданскага спецназа, піша ej.by.

Размешчаная на трыножку дыстанцыйная кіраваная сістэма RPG-32 Quad-1 Nashshab, якая забяспечвае адначасовую стральбу з чатырох гранатамётаў, была прэзентаваная на праведзеных у сярэдзіне траўня ў іарданскай сталіцы Амане выставе і канферэнцыі сіл спецыяльнага прызначэння SOFEX. Сістэма ўстаноўлена на спецыяльным браняваным аўтамабілі іарданскай распрацоўкі.

Мабільны комплекс RPG-32 Quad-1 Nashshab створаны на базе расейскага рэактыўнага многацэлевага гранатамёта, распрацоўшчыкам якога з'яўляецца канцэрн «НВА «Базальт»(уваходзіць у «Растэх») - найбуйнейшы расейскі вытворца набояў. З 2013 года яго гранатамёты вырабляюцца паводле ліцэнзіі іарданскай кампаніяй Jadara Equipment&Defence Systems.

Беларуская кампанія «ЦНІП», створаная ў 2012 годзе, з'яўляецца адзіным аўтарызаваным распрацоўшчыкам і вытворцам процітанкавых кіраваных ракетных комплексаў у Беларусі. Сярод прадукцыі кампаніі адным з найбольш запатрабаваных на рынку з'яўляецца мабільны супрацьтанкавы ракетны комплекс «Шэршань».

Апошнія навіны