BE RU EN

Намеснік міністра фінансаў прызнаўся, што скупляў даляры

  • 25.05.2016, 12:36

Аднак у будучыні ён паабяцаў рабіць ашчаджанні ў беларускіх рублях.

Намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко расказаў сёння журналістам пра свае асабістыя ашчаджанні, паведамляе БелТА.

«У мяне цяпер такі перыяд у жыцці, што даводзіцца пакуль што выдаткоўваць, таму што ў мяне двое малалетніх дзяцей і жонка знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Пакуль мае магчымасці ашчаджаць абмежаваныя. Але на будучыню я планую ашчаджаць у беларускіх рублях. На сённяшні момант у мяне ёсць ашчаджанні і ў беларускіх рублях, і ў далярах ЗША. Хоць, калі паглядзець па парытэту, то ашчаджанняў у беларускіх рублях больш», - распавёў намеснік міністра.

Дзмітрый Кійко таксама адзначыў, што яго «асабістае фінансавае планаванне на сённяшні дзень не прадугледжвае ўкладвання сродкаў у замежную валюту».

Апошнія навіны