BE RU EN

У чацвер у Беларусі да 25 градусаў цяпла

  • 25.05.2016, 11:57

Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

26 траўня будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е і да плюс 25 градусаў, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы 1-6 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў, удзень - 19-25 са знакам плюс.

Апошнія навіны