BE RU EN

СМІ: Парашэнка адправіўся ў Растоў-на-Доне для абмену Саўчанкі

  • 25.05.2016, 11:41

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка накіраваўся ў Растоў-на-Доне разам з ГРУшнікамі Ерафеевым і Аляксандравым для іх абмену на Саўчанку.

Пра гэта паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Самалёт прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ў найбліжэйшыя гадзіны прызямліцца ў аэрапорце Растова-на-Доне, дзе яго чакае асуджаная ў Расеі Надзея Саўчанка, паведамілі «Интерфакс» інфармаваныя крыніцы.

Расейцаў Ерафеева і Аляксандрава адправілі ў Растоў для абмену на Саўчанку

Паводле звестак крыніцы, абмен будзе праведзены сёння ў аэрапорце

«Найбліжэйшым часам прэзідэнцкі борт з расейцамі Яўгенам Ерафеевым і Аляксандрам Аляксандравым прыляціць з Кіева ў Растоў-на-Доне, куды ўжо дастаўлена ўкраінка Надзея Саўчанка», - сказаў суразмоўца агенцтва.

З яго звестак, там жа ў аэрапорце будзе праведзены абмен.

Як распавяла іншая крыніца «Интерфакса», перадача Саўчанкі ўкраінскаму боку будзе весціся на падставе дамовы паміж дзвюма дзяржавамі аб выдачы асоб для далейшага адбыцця пакарання.

«У Растове-на-Доне ўжо знаходзяцца прадстаўнікі расейскіх праваахоўных органаў, якія суправаджаюць Саўчанку. Па двухбаковай дамоўленасці, украінскія ўлады там жа перададуць двух расейцаў, затрыманых на Украіне», - адзначыў суразмоўца агенцтва.

Аднак абарона асуджанай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі заявіла, што ёй нічога не вядома аб абмене.

«Мне нічога пра гэта невядома. Майму калегу Марку Фейгіну таксама. Думаю, вам лепш звярнуцца да афіцыйных прадстаўнікоў дзяржавы», - сказаў «Интерфаксу» адвакат Саўчанкі Мікалай Полазаў.

Нагадаем, што напярэдадні расейскі ГРУшнік Аляксандраў і Ерафееў напісалі на імя прэзідэнта Украіны прашэнне аб памілаванні.

Апошнія навіны