BE RU EN

Генерал NATO: Не было б агрэсіі РФ, Альянс бы не нарошчваў сілы

  • 25.05.2016, 9:44

Нарошчванне абараназдольнасці NATO на ўсходзе Еўропы - следства пагрозы расейскай гібрыднай агрэсіі ў рэгіёне.

Узмоцненае нарошчванне сіл Паўночнаатлантычнага альянсу на яго ўсходнім флангу - прамы адказ на расейскую вайсковую агрэсію ў Грузіі, Украіне і Сірыі. Пра гэта кіраўнік вайсковага камітэта NATO Петэр Павел заявіў у інтэрв'ю Радыё Свабода.

«Калі б не было ўзмацнення расейскага наступлення, прадэманстраванага ў Грузіі, ва Украіне, у Крыме і ў Сірыі, не было б і рэакцыі з боку NATO», - сказаў ён.

Як сцвярджае чэшскі генерал, усходнія сябры Альянсу асабліва моцна «адчуваюць пагрозу з боку расейскай самаўпэўненасці і агрэсіі». Менавіта з гэтай прычыны краіны, якія непасрэдна мяжуюць з пуцінскай РФ, «хочуць быць больш упэўненымі» ў стрыманай прысутнасці NATO і ў гатоўнасці блока да актыўных абарончых дзеянняў у выпадку агрэсіі расейцаў, рэзюмаваў Павел.

Апошнія навіны