BE RU EN

У Празе банк абрабаваў ветлівы злодзей

  • 25.05.2016, 9:19

Чэшская паліцыя ўжо месяц шукае незвычайнага злодзея, які абрабаваў банк.

Калі мужчына зайшоў у офіс 23 красавіка, то вёў сябе як звычайны наведвальнік: узяў талончык на прыём і чакаў сваёй чаргі. Затым падышоў да акенца і падаў касіру ліст паперы, на якім было напісана, што ў заплечніку бомба, таму касір павінен даць мужчыну грошы, піша aroundprague.cz.

Рабаўнік атрымаў жаданае і сышоў з банка.

Апошнія навіны