BE RU EN

Кацярына Карстэн заваявала права сёмым разам удзельнічаць у Алімпіядзе

  • 25.05.2016, 8:31

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў акадэмічным веславанні Кацярына Карстэн заваявала права ўдзелу сёмым разам у Алімпіядзе.

Гэта стала магчымым пасля вырашальнага заезду жаночых адзіночак на кваліфікацыйнай рэгаце ў швейцарскім Люцэрне. 43-гадовай беларусцы патрабавалася заняць месца не ніжэй за чацвёртае. Яна ж у выніку фінішавала трэцяй, паведамляе Прессбол.

А вось двойка распашная без рулявога ў складзе Дзяніса Сураўца і Дзмітрыя Фурмана з задачай, на жаль, не справілася. Яны ў галоўным фінале размясціліся чацвёртымі, тады як шчасліўчыкамі аказваліся толькі два дуэты.

Апошнія навіны