BE RU EN

Латвія перадала Польшчы новыя запісы аб справе смаленскай катастрофы

  • 24.05.2016, 18:36

Новая камісія расследавання смаленскай катастрофы правярае раней не выкарыстаныя матэрыялы.

Некалькі тыдняў таму Латвія перадала Польшчы новыя аўдыёзапісы, якія тычацца прэзідэнцкага самалёта Ту-154М, які ў 2010 годзе разбіўся пад Смаленскам. Пра гэта напярэдадні паведаміў старшыня Камісіі расследавання cмаленскай катастрофы Вацлаў Бярчынскі ў інтэрв'ю штотыднёвіку wSieci, піша korrespondent.net.

"Цікава, што менавіта ў латышоў быў доступ да перамоў польскага борта з дыспетчарскай вежай у Смаленску. Гэтыя запісы вельмі якасныя і мы спадзяемся, што гэта не маніпуляцыя. Мы параўнаем новыя запісы з тымі, якія мы атрымалі ад расейцаў", - адзначыў Бярчынскі.

Старшыня камісіі таксама заявіў, што частка запісаў гутарак у кабіне пілотаў не была выкарыстаная папярэдняй камісіяй расследавання смаленскай катастрофы (камісія Ежы Мілера).

Апошнія навіны