BE RU EN

Андрэй Касціцын падпісаў новы кантракт з «Сочы»

  • 24.05.2016, 16:37

Нападнік нацыянальнай каманды Беларусі Андрэй Касціцын падоўжыў кантракт з хакейным клубам «Сочы», які выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе, на адзін сезон.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт каманды.

У мінулым чэмпіянаце Касціцын быў адным з лідараў «Сочы» і заняў другое месца ў спісе бамбардзіраў каманды: у 49 матчах беларус набраў 39 (20+19) балаў пры паказніку карыснасці «+7».

Апошнія навіны