BE RU EN

Афіцыйны заробак за красавік склаў больш за 7 мільёнаў. А колькі атрымалі вы?

  • 24.05.2016, 16:10

На колькі ваш заробак адрозніваецца ад афіцыйнага?

Паводле падлікаў Белстата, налічаны сярэдні заробак работнікаў у красавіку склаў 7 085 990 рублёў (у сакавіку - 7 094521), паведамляе Белстат. Такім чынам ён зменшыўся на 8 500 рублёў.

Калі браць сярэднеўзважаны курс даляра за красавік (19 902,89 рублёў), то сярэдні заробак за красавік «бруднымі» складае 356 даляраў.

Сайт charter97.org просіць сваіх чытачоў падзяліцца інфармацыяй пра свой заробак за красавік. На колькі адрозніваецца ваш заробак ад агучаных Белстатам звестак?

Апошнія навіны