BE RU EN

Віталь Рымашэўскі: Улады прызначаць у «палатку» псэўдаапазіцыю

  • 24.05.2016, 14:25

Беларуская апазіцыя папярэджвае еўрадэпутатаў аб намеры ўладаў прапусціць у «парламент» прадстаўнікоў псэўдадэмакратаў.

Пра гэта было заяўлена 24 траўня на слуханнях у Еўрапарламенце.

Удзел у іх з беларускага боку бяруць Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Уладзімір Някляеў, Сяргей Калякін, Аляксей Янукевіч, Юрась Губарэвіч.

«Пазіцыя дэмакратычных сіл Беларусі адзіная: улады, у чарговы раз сфальсіфікаваўшы выбары, прызначаць дэпутатамі «палаты прадстаўнікоў» грамадзян, якіх паспрабуюць выдаць за прадстаўнікоў апазіцыі. Для нас такі падыход з'яўляецца абсалютна непрымальным і толькі закансервуе сітуацыю з адсутнасцю рэальных выбараў у Беларусі», - напісаў Віталь Рымашэўскі на сваёй старонцы ў «Фэйсбук».

Апошнія навіны