BE RU EN

Лукашэнка загадаў правесці «выбары без сціпласці»

  • 24.05.2016, 13:36

Дыктатар распавёў аб «беларускай традыцыі правядзення выбараў».

Лукашэнка 24 траўня правёў нараду ў арганізацыі падрыхтоўкі і правядзення будучых выбараў у «палату прадстаўнікоў».

«Заканадаўства Беларусі адпавядае міжнародным прынцыпам, улічвае правілы, якія склаліся ў краіне, традыцыі правядзення выбараў. Мы ўспрымаем гэта як належнае і, адпаведна, часам маўчым. Аднак сціпласці тут быць не павінна. Пра гэта трэба гаварыць», - цытуе словы Лукашэнкі БелТА.

Пры гэтым дыктатар не ўлічыў, што міжнародныя экспэрты як раз не прызнаюць «выбары» дэмакратычнымі і прапануюць старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай прыняць у сувязі з гэтым папраўкі ў Выбарчы кодэкс. Аднак тая, у сваю чаргу, сцвярджае, што з выбарчым заканадаўствам «усё ў парадку», а на ўнясенне змяненняў няма часу.

Апошнія навіны