BE RU EN

Маршрутка збіла дзіця на пераходзе ў Менску

  • 24.05.2016, 12:59

Кіроўца сцвярджае, што проста не заўважыў дзяўчынку.

Маршрутнае таксі збіла дзяўчынку на нерэгуляваным пешаходным пераходзе, паведамляюць «Минск-Новости».

«23 траўня а 17.00 на вуліцы Валгаградскай адбыўся наезд маршрутнага таксі Mercedes на 9-гадовую дзяўчынку. Яна пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Дзіця шпіталізаванае», - распавяла прадстаўніца ДАІ Першамайскага раёна Кацярына Журымская.

Паводле папярэдняй інфармацыі, школьніца не атрымала сур'ёзных траўмаў. Кіроўца растлумачыў, што проста не заўважыў дзяўчынку.

Апошнія навіны