BE RU EN

Нацбанк дазволіў бясплатны абмен старых грошай на новыя толькі да 31 снежня

  • 24.05.2016, 11:59

Абмяняць банкноты на манеты можна ў банках з 1 ліпеня да 31 снежня.

Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Міністэрства гандлю Беларусі.

«З 1 ліпеня да 31 снежня 2016 года будзе арганізаваны бясплатны размен банкнот узору 2000 года і ўзору 2009 года на манеты ўзору 2009 года непасрэдна ў касах структурных падраздзяленняў Нацыянальнага банка і банкаў для фізічных асоб», - гаворыцца ў паведамленні.

Банкам рэкамендавана арганізаваць бясплатны размен банкнот узору 2000 года на манеты ўзору 2009 года арганізацыям гандлю (сэрвісу), каб яны ўжо 1 ліпеня маглі размяняць і выдаць здачу пакупнікам новымі грашыма. Банкам таксама рэкамендуецца арганізаваць з 1 ліпеня перавозку арганізацыям гандлю (сэрвісу) грашовай гатоўкі ўзору 2009 года для забеспячэння іх патрэбнасці ў размене без збірання аплаты за падмацаванне цягам шасці месяцаў.

У сваю чаргу арганізацыі гандлю і сэрвісу для развязання пытання з разменнам для выдачы рэшты насельніцтву павінны ў траўні разлічыць патрэбу ў грашовых знаках узору 2009 года, перш за ўсё ў манетах. Пра суму, якую трэба даставіць у першыя дні з пачатку правядзення дэнамінацыі, арганізацыям неабходна паінфармаваць свой абслуговы банк.

Апошнія навіны