BE RU EN

Расея стала абсалютным лідарам паводле допінгу ў лёгкай атлетыцы

  • 24.05.2016, 11:23

Беларусь у гэтым малапрэстыжным спісе дзеліць 11 - 14 месцы.

Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) апублікавала новы спіс спартоўцаў, якія трапіліся на допінгу і якіх адхілілі ад удзелу ў спаборніцтвах пад эгідай IAAF. У спісе больш за 300 спартоўцаў з 62 краін свету. Больш за ўсіх за ўжыванне допінгу адхілена расейскіх лёгкаатлетаў. Выданне «Настоящее время» падрыхтавала інфаграфіку на падставе звестак справаздачы асацыяцыі. Беларусь у гэтым малапрэстыжным спісе дзеліць 11-14 месцы.

Апошнія навіны