BE RU EN

У Менску кітайскі студэнт скокнуў па свой тэлефон на рэйкі метро

  • 23.05.2016, 14:29

Дастаўшы тэлефон, хлопец самастойна выбраўся на платформу.

Як паведаміў у сацыяльных сетках прэс-сакратар ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, 20 траўня у 21.55 на станцыі метро «Маладзёжная» на рэйкі скокнуў студэнт першага курса БДУ, грамадзянін КНР, у якога на рэйкі ўпаў мабільны тэлефон, пішуць naviny.by.

Дастаўшы тэлефон, хлопец самастойна выбраўся на платформу.

У дачыненні да студэнта складзены адміністрацыйны пратакол паводле арт. 18.10 КаАП.

Апошнія навіны