BE RU EN

Ірына Герашчанка: Пазітыўная пастанова наконт Саўчанкі чакаецца да канца траўня

  • 22.05.2016, 19:31

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка трымае гэтае пытанне на асабістым кантролі.

Першая намесніца старшыні Вярхоўнай рады Украіны Ірына Герашчанка заявіла, што пазітыўныя навіны пра лёс украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, а таксама асуджаных у Расеі украінцаў Генадзя Афанасьева і Юрыя Салашэнкі чакаюцца да канца траўня. Пра гэта паведамляе «112 Украіна».

«Мы чакаем да канца месяца пазітыўныя навіны з нагоды вызначэння лёсу Надзеі Саўчанкі, а таксама... Юрыя Салашэнкі і Генадзя Афанасьева», - сказала яна.

Герашчанка дадала, што прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка трымае гэтае пытанне на асабістым кантролі.

Раней старшыня камітэта Дзяржаўнай думы Расеі ў міжнародных справах Аляксей Пушкоў заявіў, што абмен украінскай вайскоўкі Надзеі Саўчанкі на асуджаных ва Украіне расейскіх ГРУшнікаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева адбудзецца дзвюма асобнымі падзеямі.

Апошнія навіны