BE RU EN

Лябедзька: Да мясцовай локшыны дадаліся італьянскія спагецці

  • 21.05.2016, 16:18

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька пракаментаваў паездку беларускага дыктатара ў Італію.

Пра гэта Анатоль Лябедзька напісаў у «Фэйсбуку», паведамляе charter97.org.

«А што, уласна, прапануе дакладчык аб Беларусі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Андрэа Рыгоні?! Вымяраць прагрэс у метрах. Вось дазволяць міжнародным і мясцовым назіральнікам стаяць на адлегласці трох метраў ад фальсіфікатараў вынікаў галасавання, значыць, сітуацыя палепшылася больш чым утрая. Бо было дзесяць метраў!

Ну а што зменіцца для беларускага выбаршчыка? Абсалютна нічога. Хіба што да мясцовай локшыны на вушах дададуцца італьянскія спагецці», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны