BE RU EN

У Магілёўскай вобласці сутыкнуліся малакавоз і бітумавоз

  • 20.05.2016, 17:25

Грузавікі не змаглі размінуцца на вузкай дарозе паміж Чэрыкавам і Касцюковічамі.

Здарэнне адбылося ў пятніцу паміж Чэрыкавам і Касцюковічамі. На вузкай дарозе не змаглі размінуцца грузавікі. Як відаць на здымках, якія былі выкладзеныя ў сацсеткі, кабіна малакавоза была дэфармаваная, пашкоджаная і цыстэрна, паведамляе «Еўрарадыё».

Такія пашкоджанні атрымаў і бітумавоз. Ці ёсць пацярпелыя, пакуль невядома. На месца прыехала хуткая дапамога.

Апошнія навіны