BE RU EN

Фотафакт: на плакатах у Горадні Коласа пераблыталі з Купалам

  • 20.05.2016, 16:50

Падаць культурнаму ўзроўню беларускіх чыноўнікаў ужо няма куды.

Фатаграфію аднаго з гарадзенскіх білбордаў апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook Міхась Скобла. Білборд прысвячаецца Рэспубліканскаму фестывалю народных культур. Аўтары наважылі ўпрыгожыць яго радком з верша Якуба Коласа, вось толькі фота паставілі... Янкі Купалы.

«Для гарадзенскіх чыноўнікаў на здымку - Якуб Колас. Для такіх у дзядзькі Якуба было прызапашана каларытнае слоўца «хамуты». А як, на вашу думку, адрэагаваў бы на гэты «ляп» Янка Купала?», - здзіўляецца Міхась Скобла.

Апошнія навіны