У Пінску кіроўца ахвяраваў аўтамабілем, каб выратаваць дзіця
- 20.05.2016, 16:31
Кіроўца ўбачыў, як на дарогу выкаціўся дзіцячы вазок з дзіцем, і кінуўся з аўтамабіля, каб яго спыніць.
Інцыдэнт адбыўся ўчора на вуліцы Зорнай ў Пінску, паведамляе Оnliner.by. Каля мясцовай кавярні «Праметэй» ёсць невялікая паркоўка на некалькі месцаў. Там быў прыпаркаваны аўтамабіль Hyundai.
- Кіроўца, мужчына 1971 года нараджэння, завёў рухавік, машына стаяла на нейтральнай перадачы. У гэты момант кіроўца ўбачыў, як у бок праезнай часткі пакаціўся дзіцячы вазок. Ён кінуўся, каб яго спыніць, - распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
Сапраўды, у летнім адкрытым вазку знаходзіўся малы. Мама, магчыма, забылася і не заўважыла, як вазок пакаціўся.
Мужчына своечасова падаспеў. Але ў гэты момант пакацілася ягонае ўласнае аўто. Hyundai ад'ехаў заднім ходам і сутыкнуўся з аўтамабілем BMW.
Як бы там ні было, але гэта ДТЗ. І кіроўцу BMW патрэбныя дакументы для страхавой кампаніі. На месца выклікалі ДАІ, аформілі ўсе дакументы. Вінаватым у аварыі быў прызнаны кіроўца Hyundai, які дапусціў самаад’езд свайго аўтамабіля. У ДАІ расказалі, што ён віну прызнаў. Мужчына атрымаў мінімальна магчымае пакаранне.