BE RU EN

Вячаслаў Фяцісаў: Індусы - адныя з найлепшых хакеістаў на траве, ім трэба толькі пабудаваць каткі

  • 2.05.2016, 20:54

Сябра рады дырэктараў КХЛ Вячаслаў Фяцісаў заявіў, што следам за Кітаем развіццё хакея можа пачацца ў Індыі.

Чалец рады дырэктараў КХЛ Раман Ротэнбэрг 1 траўня заявіў, што ліга атрымала заяўку на ўступленне ад клуба "Чырвоная зорка Куньлунь" (Кітай). Прадстаўнікі ФХР, КХЛ і каманды "Чырвоная зорка Куньлунь" 17 сакавіка падпісалі пратакол аб намерах, згодна з якімі кітайскі клуб можа стаць удзельнікам КХЛ з сезона-2016/17 піша "Р-спорт".

"Можа, скажу крамольную рэч, але пасля пачатку развіцця хакея ў Кітаі не за гарамі Індыя. Індусы - адныч з найлепшых хакеістаў на траве, яны разумеюць гэтую гульню. Ім трэба толькі пабудаваць каткі і навучыць на іх катацца", - распавёў легендарны хакеіст, чалец рады дырэктараў КХЛ Вячаслаў Фяцісаў.

Апошнія навіны