BE RU EN

Сусветныя кошты нафты сышлі ў мінус: Brent упала ніжэй за $46

  • 2.05.2016, 20:12

Сусветныя кошты «чорнага золата» дэманструюць сёння падзенне.

Пра гэта сведчаць звесткі таргоў, пішуць «Беларускія навіны».

Чэрвеньскія ф'ючэрсы на нафту маркі Brent на таргах Лонданскай біржы ICE Futures страцілі сёння 3,25% - 45,79 даляра за барэль.

Апусціўся і кошт лёгкай нафты маркі WTI. На Нью-Йоркскай таварнай біржы (NYMEX) кошты паставак у чэрвені знізіліся на 2,29% - 44,87 даляра за барэль.

Апошнія навіны