BE RU EN

Джэф Плат: Вызначуся з будучыняй пасля заканчэння чэмпіянату свету

  • 2.05.2016, 19:05

Форвард нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі паведаміў, калі прыме пастанову пра будучыню сваёй кар'еры.

Нападнік каманды Беларусі Джэф Плат у інтэрв'ю "Прессболу" адзначыў, што вызначыцца з будучыняй пасля чэмпіянату свету.

- Тэрмін твайго кантракту з ЦСКА скончыўся. Што далей?

- Сапраўды, 1 траўня я стаў свабодным агентам. Цяпер найперш думаю пра сусветнае першынство. Хачу, каб турнір атрымаўся паспяховым і для мяне асабіста, і для каманды.

- Чуткі адпраўляюць цябе то ў Швайцарыю, то ў НХЛ…

- Нічога яшчэ не падпісана і не вызначана. Я паабяцаў ЦСКА, што вызначуся з будучыняй толькі пасля заканчэння чэмпіянату свету.

Апошнія навіны