BE RU EN

У Менску адключаць ацяпленне ў дзіцячых садках, школах і лякарнях

  • 2.05.2016, 17:18

Ацяпленне пачнуць адключаць з 3 траўня.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на выканаўцу абавязкаў начальніка ўправы гарадской гаспадаркі і энэргетыкі Менгарвыканкама Марыну Малаеву.

«Улічваючы спрыяльны прагноз надвор'я, прынятая пастанова закончыць 3 траўня ацяпляльны сезон для дзіцячых дашкольных устаноў, школ, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх, навучальных устаноў, устаноў сацыяльнага забеспячэння, музеяў, дзяржаўных архіваў і бібліятэк», - сказала Марына Малаева.

Апошнія навіны