BE RU EN

Актывісты «Пошугу» правялі акцыю ў Вілейцы

  • 2.05.2016, 16:05

У дзень салідарнасці працоўных актывісты вывесілі транспарант «Правы не даюць, правы бяруць».

Відэа, на якім актывісты «Пошугу» вешаюць расцяжку з надпісам «Правы не даюць, правы бяруць» на адным з дамоў у горадзе Вілейцы, з'явілася на старонцы анархістаў «Вконтакте».

«Першапачатковы сэнс міжнароднага дня салідарнасці і барацьбы працоўных за свае правы падменены ў Беларусі на дзень усхвалення дзяржавы і працы на рабскіх умовах, дзяржавы, якая штодня эксплуатуе народ і панічна баіцца заклікаў да «сацыяльнай варожасці», гэта значыць, да звяржэння яе пануючага класу», - пракаментавалі актывісты.

Апошнія навіны