BE RU EN

У Менску з'явіліся графіці «руская вясна»

  • 2.05.2016, 15:21

Трафарэтныя графіці з выявай аўтамата Калашнікава і надпісам «руская вясна» з’явіліся каля Сляпянскага канала.

«Белсат» апублікаваў фота прарасейскіх графіці на бетонных слупах ЛЭП ля Сляпянскага канала ў раёне вуліцы Філімонава ў Партызанскім раёне Менска.

Як вядома, сам тэрмін «руская вясна» выкарыстоўваўся расейскай прапагандай падчас падзеяў вясны 2014-га ва Украіне. Гэта стала агульнай назвай для выступленняў сепаратыстаў пад кіраўніцтвам Расеі ў Крыме і на Данбасе.

Апошнія навіны