BE RU EN

Мэркель прапаноўвала Японіі ўвайсці ў NATO

  • 2.05.2016, 14:35

У 2015 годзе ў Токіё палічылі, што такі крок можа прывесці да пагаршэння стасункаў з Расеяй.

Як паведамляе выданне The Japan Times (пераклад - РБК), падчас візіту ў Токіё ў сакавіку мінулага года Мэркель спытала ў прэм'ер-міністра Японіі Сіндзо Абэ, як ён ставіцца да ідэі ўваходжання ў NATO.

«Я магла б пераканаць брытанскага прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана і прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда», - заявіла яна.

Выданне нагадвае, што Абэ ветліва заявіў, што разгледзіць гэтае пытанне, «можа быць, у будучыні», падкрэсліўшы, што ўваходжанне Японіі ў NATO справакуе спыненне перамоваў з Расеяй з нагоды ўкладання мірнай дамовы.

Японія не ўваходзіць у вайсковыя блокі, аднак разглядаецца NATO як асноўны хаўруснік разам з Аўстраліяй, Тайландам, Паўднёвай Карэяй, Пакістанам, Аргенцінай і шэрагам дзяржаў Блізкага Усходу.

6 траўня Сіндзо Абэ павінен прыехаць у Расею і сустрэцца ў Сочы з Уладзімірам Пуціным. Плануецца, што падчас размовы лідары дзвюх краін павінны абмеркаваць перспектывы мірнай дамовы.

Апошнія навіны