BE RU EN

Падаткавікі прысвойвалі сабе тавары, канфіскаваныя ў прадпрымальнікаў

  • 2.05.2016, 14:27

Супрацоўнікі падатковай інспекцыі Мастоўскага раёна пакідалі сабе тавары, якія да гэтага забралі ў парушальнікаў закона - частку маёмасці знайшлі ў дамах падаткавікоў.

Пад следства трапілі чацвёра кіраўнікоў і службоўцаў ІМПЗ Мастоўскага раёна. Іх падазраюць у тым, што яны папярэдне згаварыліся і супольна выкралі маёмасць, канфіскаваную ў прадпрымальнікаў, паведамляе «Вячэрні Гродна». Пры гэтым падаткавікі злоўжылі службовымі паўнамоцтвамі. Крымінальная справа распачатая паводле часткі 2 артыкула 210 КК Беларусі.

Следчыя высветлілі, што начальнік інспекцыі, ягоны намеснік і два супрацоўнікі складалі падробленыя дакументы, што тавары нібыта ўтылізаваныя – насамрэч жа забіралі іх сабе. Пры правядзенні ператрусаў у іх дамах знайшлі частку выкрадзеных тавараў. На працоўных месцах у падаткавікоў выявілі дакументы, з дапамогай якіх, магчыма, атрымаецца раскрыць і іншыя факты іх незаконнай дзейнасці. Накладзены арышт на маёмасць падазраваных агульным коштам амаль 300 мільёнаў рублёў.

Начальніка інспекцыі і ягонага намесніка затрымалі. Ці ўтрымліваць іх пад вартай, яшчэ вызначаецца, паведамляе афіцыйны сайт Следчага камітэта Беларусі.

Апошнія навіны