BE RU EN

У Маскве напалі на амбасаду Украіны

  • 2.05.2016, 17:23

Пасольства Украіны ў Маскве закідалі фаерамі ды ўлёткамі.

У незарэгістраванай партыі «Другая Россия» заявілі, што трое яе актывістаў затрыманыя ў панядзелак за акцыю ля амбасады Украіны ў Маскве, піша interfax.ru.

«Тры чалавекі былі затрыманыя і цяпер знаходзяцца ў аўтобусе паліцыі. Магчыма, іх адвязуць у АУС «Цвярское», - сказаў адзін з лідараў «Другой России» Аляксандр Аверын.

Паводле ягоных слоў, актывісты закідалі амбасаду Украіны фаерамі ды ўлёткамі. Акцыя прымеркаваная да падзеяў у Адэсе 2 траўня 2014 года. Праваахоўныя органы заяву «Другой России» пакуль не каментуюць.

Апошнія навіны