BE RU EN

Шведы ўзгаднілі выхад Ivan'a з жывым ваўком на сцэну «Еўравізіі»

  • 2.05.2016, 12:05

Адразу пасля Вялікадня беларускі ўдзельнік конкурсу песні «Еўравізіі - 2016» Аляксандр Іваноў разам з камандай адправіўся ў Стакгольм.

Нават у апошнія дні перад ад'ездам артыст наважыў не перапыняць рэпетыцыі. Акрамя звыклых урокаў вакалу і ангельскай мовы хлопец на ўказанне Віктара Дробыша пачаў наведваць урокі бокса, паведамляе БелТА.

Канцэпцыя нумару застаецца ранейшай. «Ідэя яднання чалавека і прыроды будзе вытрыманая, ды і воўк па сцэне пабегае», - запэўнілі ў прадусарскім цэнтры. Пытанне ўдзелу ў шоу жывёлы ўзгодненае са шведскім бокам.

«Нейкага пісьмовага дазволу мы, вядома, не атрымлівалі, але канцэпцыю абмеркавалі. Усё нармальна», - мяркуюць прадстаўнікі артыста.

Ужо цяпер можна сказаць, што Ivan цалкам гатовы да выхаду на сцэну «Еўравізіі». Упэўненасці яму дадаюць талісманы, якія яму перадалі ўсе сямейнікі: медыятар з крыжыкам ад бацькі, манета ад брата і яшчэ адзін падарунак ад мамы.

Рэпетыцыі з удзелам Аляксандра Іванова прызначаныя на 4, 7, 11 і 12 траўня. Гамяльчук выступіць у другім паўфінале, які пакажуць па беларускай тэлевізіі ў ноч з 12 на 13 траўня.

Міжнародны конкурс песні пройдзе ў Швецыі з 10 да 14 траўня.

Апошнія навіны