BE RU EN

У Берасці пасажырка маршруткі пабілася з кіроўцам

  • 2.05.2016, 11:44

Жанчына хацела сесці ў маршрутку, пакуль яна стаяла на святлафоры, але кіроўца не адчыніў ёй дзверы.

Усё здарылася ў суботу, 30 красавіка, у Берасці, на скрыжаванні вуліц Леніна і Міцкевіча.

- Нейкая жанчына ўлезла на скрыжаванні ў маршрутку і пачала біцца з кіроўцам! - распавёў kp.by відавочца здарэння Зміцер.

Высвятляецца, прычынай канфлікту стала тое, што кіроўца не дазволіў жанчыне сесці ў маршрутку ў неналежным месцы. Пасажырка хацела ўскочыць у салон, пакуль аўтамабіль стаяў на святлафоры. У маршрутцы аўтаматычная дзверы, і кіроўца яе проста не адкрыў. Жанчына раззлавалася, адкрыла пярэднія дзверы і наляцела на кіроўцу з кулакамі.

Каб утаймаваць незадаволеную жанчыну, давялося выклікаць нарад міліцыі. Чым скончылася бойка - невядома.

Апошнія навіны