BE RU EN

Леанід Злотнікаў: Пастанова Нацбанка ўзмоцніць інфляцыю

  • 2.05.2016, 10:14

Зніжэнне стаўкі рэфінансавання неапраўдана ў беларускіх эканамічных рэаліях.

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 1 траўня зніжаецца на 2 адсоткавыя пункты да 22% гадавых.

Эканаміст Леанід Злотнікаў мяркуе, што зніжэнне стаўкі рэфінансавання неапраўдана і ўскосна будзе спрыяць павелічэнню інфляцыі.

«Гэта пастанова адміністрацыйная і яна азначае, што крыху таннеюць крэдыты, і ў сувязі з гэтым прадпрыемствы маюць больш магчымасцяў іх браць. Гэта значыць, гэта ўкід грошай у эканоміку, што будзе спрыяць інфляцыі», - сказаў ён у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Апошнія навіны