BE RU EN

У Фінляндыі могуць правесці рэферэндум аб уваходжанні ў NATO

  • 2.05.2016, 9:03

Ініцыятыва належыць прэзідэнту краіны.

Кіраўнік Фінляндыі Саўлі Нійнісцё хоча разгледзець пытанне аб уваходжанні ў NATO асобна ад Швецыі, паведамляе Корреспондент са спасылкай на мясцовае выданне Yle.

"Аднак, трэба адзначыць, што ў нас няма аўтаматычнай узаемасувязі ў гэтым пытанні: калі адна з дзвюх краін наважыць увайсці ў альянс, то другая неадкладна павінна зрабіць тое ж самае. Наадварот, цяпер працэс выглядае вельмі цяжкім. І кожная з краін, вядома, адказвае за свой працэс прыняцця пастановы аб NATO. Усё ж гэта не адмяняе той факт, што меркаванні ў адной краіне маглі б паўплываць на меркаванні ў іншай", - заявіў ён.

Са слоў Нійнісцё, сяброўства яго дзяржавы ў NATO неабходна абмеркаваць на рэферэндуме.

Апошнія навіны