BE RU EN

У цэнтры Вроцлава адбыўся выбух

  • 19.05.2016, 18:58

На аўтобусным прыпынку ў польскім горадзе Вроцлаў адбыўся выбух, у выніку чаго пацярпеў як мінімум адзін чалавек.

Пра гэта паведаміла прэс-служба мясцовай пажарнай аховы, піша Росбалт.

«Мяшок (меркавана, з выбуховай прыладай унутры - рэд.) падклалі ў аўтобус лініі 145, - сказаў прэс-сакратар Вроцлаўскай пажарнай аховы Рэмігіюш Адаманьчык. - Кіроўца аўтобуса вынес яго, пасля чаго адбыўся выбух».

Са слоў відавочцаў, падазроны мяшок з чымсьці падобным да рондалю ўнутры знаходзіўся ў аўтобусе, паведамляе ТАСС. Там яго заўважылі пасажыры. Пра свае перасцярогі яны паведамілі кіроўцу, які спыніў аўтобус і вынес мяшок з дзіўным змесцівам на вуліцу. Пасля гэтага адбыўся выбух.

Мясцовыя праваахоўныя органы высвятляюць абставіны здарэння.

Фота: TVN24

Апошнія навіны