BE RU EN

У Бабруйску гарэла дрэваапрацоўчае прадпрыемства

  • 18.05.2016, 11:04

Асноўная версія пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Увечары 17 траўня на тэрыторыі прадпрыемства «Фандок» на вуліцы Леніна ў Бабруйску адбыўся пажар. Узгаранне пачалося пад металічным навесам для сартавання драўніны, які з мінулага года не выкарыстоўваўся. Агонь пашкодзіў 300 квадратных метраў драўляных насцілаў, транспарцёрную стужку, дах. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Як адзначае прэс-служба МНС, сярод асноўных версій пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём. Дарэчы, выратавальнікам аб узгаранні на тэрыторыі прадпрыемства паведаміла міначка.

ФОТА: МНС
ФОТА: МНС
ФОТА: МНС
ФОТА: МНС

Апошнія навіны