BE RU EN

У Магілёве «хуткая дапамога» збіла 15-гадовую школьніцу

  • 16.05.2016, 12:45

Здарэнне адбылося на праспекце Міру.

Дзяўчынка пераходзіла вуліцу на зялёнае святло і не звярнула ўвагу на «хуткую дапамогу», якая ехала на выклік з уключанай сірэнай.

Як паведаміла «Савецкай Беларусі» інспектарка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Анастасія Дарашкова, «хуткай» кіраваў дасведчаны 60-гадовы кіроўца. Але ён, імаверна, не паспеў зрэагаваць, і дзяўчынка апынулася пад коламі аўтамабіля.

Школьніца атрымала траўмы. З месца здарэння яе адвезла ў шпіталь ўжо іншая «хуткая дапамога».

Апошнія навіны