Акцыя «Праспект нацыянальнага сцяга» на Кастрычніцкай плошчы Менска
- 14.05.2016, 12:50
Некалькі дзесяткаў актывістаў апазіцыі вышлі ў цэнтр Менска з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі.
Акцыя пад назвай «Праспект нацыянальнага сцяга» арганізаваная «Маладым фронтам» у гадавіну незаконнага рэферэндуму аб змене дзяржаўнай сімволікі.
На плошчу выйшлі лідар апазіцыі Мікалай Статкевіч, лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч, актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў і іншыя.
За ўдзельнікамі акцыі назірала кіраўніцтва менскай міліцыі. У дачыненні да некаторых яе ўдзельнікаў складзеныя пратаколы.
Паводле інфармацыі ад назіральнікаў БХК, пратаколы на ўдзельнікаў акцыі складалі двух відаў: паводле артыкула 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) і артыкула 23.34 (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Для барацьбы з мітынгоўцамі ўлады зноў прыцягнулі камунальныя службы. Нягледзячы на пахмурнае надвор'е, па праспекце актыўна ездзілі палівальныя машыны. Прычым толькі па ўчастку ад цырка да ГУМа. Рух па праспекце быў перакрыты.