BE RU EN

У Наваполацку перакуліўся дзіцячы атракцыён

  • 11.05.2016, 11:36

У выніку інцыдэнту пацярпеў чатырохгадовы малы.

Наваполацкім гарадскім аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка паводле факта траўмавання дзіцяці ў выніку перакульвання дзіцячага атракцыёну, паведамляе прэс-служба СК.

Інцыдэнт адбыўся 10 траўня а 16 гадзіне ў горадзе Наваполацку. Чатырохгадовы хлопчык, які знаходзіўся на атракцыёне, атрымаў цялесныя пашкоджанні. Для аказання медыцынскай дапамогі дзіця дастаўленае ў бальніцу.

Следчыя агледзелі месца здарэння, канфіскавалі абсталяванне, прызначылі судовыя экспертызы, правялі апытанні сведак, уладальніка атракцыёну, бацькоў дзіцяці, паведамілі ў СК. Следчыя прадаўжаюць высвятляць усе акалічнасці здарэння.

Апошнія навіны