BE RU EN

«Хірург» Залдастанаў штурхнуў беларускага журналіста за пытанне пра Другую сусветную вайну

  • 1.05.2016, 21:34

Журналіст «Белсата» спытаў, што Залдастанаў думае пра тое, што СССР на пачатку Другой сусветнай вайны супрацоўнічаў з Гітлерам.

Відэа апублікавала «Радыё Свабода».

Гістарычная даведка: Сталінскі Савецкі Саюз 23 жніўня 1939 года падпісаў з нацысцкай Нямеччынай Дамову аб ненападзе («пакт Молатава - Рыбентропа»). Дамова азначала рэзкую пераарыентацыю ў замежнай палітыцы СССР на збліжэнне з Нямеччынай. Сакрэтны пратакол да дамовы ўстанаўліваў размежаванне сфер інтарэсаў бакоў. Нямеччына прызнавала інтарэсы СССР у Латвіі, Эстоніі, Усходняй Польшчы, Фінляндыі і Бесарабіі.

Услед за падпісаннем дамовы 1 верасня 1939 года Нямеччына напала на Польшчу, а 17 верасня 1939 на тэрыторыю Усходняй Польшчы ўступіла Чырвоная Армія, пасля чаго ў склад СССР былі ўключаныя Заходняя Украіна і Заходняя Беларусь (1939), а пазней Прыбалтыка і Бесарабія (1940); у канцы 1939 года СССР напаў на Фінляндыю, развязаўшы савецка-фінскую вайну 1939-1940 гг.

28 верасня 1939 г. была падпісаная Дамова аб дружбе і мяжы паміж СССР і Нямеччынай. Яна правяла размежаванне паміж СССР і Нямеччынай прыкладна паводле «лініі Керзона», замацаваўшы ліквідацыю польскай дзяржавы.

Апошнія навіны