BE RU EN

Прэм'ер Славакіі выпісаны са шпіталя пасля аперацыі на сэрцы

  • 1.05.2016, 20:45

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца выпісаны са шпіталя пасля паспяховай аперацыі на сэрцы.

Пра гэта палітык паведаміў у сваім "Фэйсбуку", піша "Еўрапейская праўда".

"16 дзён у мяне была магчымасць праверкі работы лекароў і медсясцёр. Ад усяго сэрца хачу падзякаваць ім за тое, што яны зрабілі для мяне і і за тое, што яны робяць для іншых пацыентаў. Сёння мяне выпісалі і цяпер мяне чакае рэабілітацыя. Таксама дзякуй усім тым, хто трымаў за мяне пальцы", - піша Фіца.

51-гадовы Фіца быў шпіталізаваны 14 красавіка ў Нацыянальны інстытут сардэчнасасудзістых хвароб. Пазней яму была зроблена аперацыя на сэрцы.

У бальніцы не сталі ўдакладняць, аб якім менавіта хірургічным умяшанні ішла гаворка, аднак славацкія СМІ паведамлялі, што гаворка ідзе аб падвойным шунтаванні.

Апошнія навіны